?

Log in

No account? Create an account
alter ego

wroblewska


HEDONIST&Co

ILLUSION IS THE FIRST OF ALL PLEASURES


[жаночае]
lady-in-red
wroblewska
З несьвядомай памылкі атрымалася вельмі сымпатычнае выказваньне, усю эмацыйнасьць, вобразнасьць і ўнутранае напружаньне якога зразумее, хіба што, толькі жанчына.
Адкрываю слоік з кампотам і мяне папярэджваюць:
"Глядзі, не падавіся вішнёвай кофтачкай!"
"Падавіцца вішнёвай кофтачкай" можа пажадаць, вядома, адна лепшая сяброўка іншай, якой гэтая самая кофтачка дасталася. Або што яшчэ лепшае - праз тую кофтачку. Вось такі кампот, аднак...

Роза Кнукельбаўм. Ч.1
blondie
wroblewska
Роза Кнукельбаум... Некалі яе ведала ўся вуліца. Памеры ж нашага мястэчка дазваляюць, аднак, каб усё, што вядома адной вуліцы, неўзабаве стала вядома ўсяму Станіслававу. Адным словам, Роза была з тых прыметных асобаў, пра якіх расказваліся розныя гісторыі і чыя імёны часьцяком скланяліся ў прыказках і жартах. 
Роза жыла ў запушчанай аблупленай хаце, акой амаль і не было відаць у густых зарасьцях крапівы і рознага пустазельля. Але непрывабнасьць яе радавога маёнтку не была перашкодай для шматлікіх наведнікаў, што ракой ліліся да Розы, нібы да царквы. Увечары пасьля працы рабілася асабліва людна. Тыя, каму не хапала месца ў хаце, пілі знадворку і цярпліва чакалі сваёй чаргі. Справа ў тым, што Роза была прастытуткай, а яе апартаменты выглядалі вельмі сьціпла.
Чытаць далей...Collapse )

Ён убачыў свой цень...
alter ego
wroblewska
Сёньня дзядзькі ў цыліндрах уварваліся да беднага сурка, вырвалі яго з салодкіх абдоймаў зімовага сну і прымусілі: "глядзі на свой цень, жывёла!". Бедалашны спалохаўся і ўбачыў-ткі свой цень. Дзядзькі ўсім раззванілі, што "ўсё кул, чувакі, можна яшчэ шэсьць тыдняў ў зіме жыць..."
news.yahoo.com/s/ap/us_groundhog_day
яны-та пайшлі сабе па хатах, сядзець, грэцца, мо' і гарачанькага або папіць, або, там, ад каго каханага атрымаць... а я вясны хачу, цяпла, у пантофліках выйсьці ды ў панчошках, у спаднічцы кароценькай, хачу гісторыю, як у аднаго маладога паэта, а тут брутальныя мужыкі катуюць жывёлу. Няма на іх іхнай вялікай амэрыканскай мамы.


Read more...Collapse )той самы верш таго самага паэтаCollapse )

Урок батанікі
on the phone
wroblewska
Настаўнік батанікі пан Марцэліус Помпка праводзіў урок у аранжарэі.
- Гэтая расьліна называецца вупырыца, - сказаў настаўнік. - Яе так назвалі за тое, што яна любіць высмоктваць кроў у насекомых. Але таксама ў дробных звяркоў - мышэй, пацукоў, зайцаў... Гэтым яна і харчуецца. Але ня толькі дробнымі звяркамі.
чытаць далейCollapse )

[вера - таксама інтымная тэма]
on the phone
wroblewska
а выявілася, што я такой інтымнай іпастасі ну зусім не маю. вось гэтага я ад сябе чакала, толькі не чакала, што я такая ажно на 67%! ну што тут скажаш: "я вся такая несуразная! такая противоречивая вся! (с)"
НЕВЕРОМЕР
Тест определил, что вам близки сразу несколько типажей, а именно:
Агностик: 67%
Агностики серьезно рассматривают возможность того, что они неправы в своем решении относительно существования или несуществования бога. Они скептичны до умопомрачения, при этом чаще всего не смеют полностью отбрасывать даже самые нелепые доказательства.
Научный атеист: 67%
Научные атеисты - классные ребята! Они знают правила спора, они знают законы термодинамики и могут четко объяснить теорию эволюции за пять минут. Их больше интересует, как устроен мир, а не каким он должен быть. Скорее всего, это самый перспективный типаж людей, у которого - большое будущее.
Остальные типажи:
Воинствующий атеист: 8%
Теист: 42%
Апатеист (равнодушный атеист): 58%
Духовный атеист: 50%
Озлобленный атеист: 25%

Пройти тест!
 

Таямніца салату з капусты
strip-popa
wroblewska
Днямі напаткала сымпатычную "менюшку" з тых, што бясплатна кідаюць у скрынку або раздаюць мінакам нейкія гобліны, ці вампіркі, чорт іх разбярэ імпазантныя мужчыны і ўсьмешлівыя дзяўчаты. Меню прапануе паслугі пэўнай установы грамадскага харчаваньня, якая сама сябе называе "кафе".
Паглыбілася ў вывучэньне сьпісу гастранамічных пэрлін і аздобаў, і напаткала новае слова ў модзе на капусныя салаты. У гэтым сэзоне іх модна гатаваць
з такіх складнікаўCollapse )


Дрэва Афрадыты
au salle de bain
wroblewska
У мяне расце міртавае дрэўца, нават два. Можна сказаць, што я мяшчанка. Але гісторыя мірту больш старая, ён - абрадавае дрэва культу Афрадыты. Дорыць жанчыне прыгажосьць і асьвячае шлюб.  Ён капрызны, як жанчына, калі яму горача - разбэшчваецца і губляе прыгажосьць, яму, як і далікатнай жаночай скуры, паказаная прахалода. Аднак узімку, нібы жанчына, "упадае у дэпрэсыю", ці то яму зусім не падабаецца сумны краявід, ці то проста шкада былых вясёлых дзён.
А яшчэ, паводле плётак, калі мірт зацьвіце, абавязкова на парозе з'явяцца сваты. Мае пакуль не цьвілі, сватоў не было. Плётка падцьвярджаецца.

няёмкае пытаньне
self-painting
wroblewska
14 студзеня праваслаўная царква сьвяткуе Абрэзаньне Гасподне, адно з Вялікіх Сьвят.
Дык чаму прыхажан не абразаюць? Габрэі і мусульмане не сьвяткуюць, але абразаюць. Не разумею...

PostНавагодні
la mademoiselle en rose
wroblewska
У горадзе Менску стаіць Бібіліятэка. Каля Бібліятэкі - пляц. На пляцы стаяць Першадрукар і Навагодняя Елачка. А пад Елачкай - Міліцыянер. Нясе службу. Трымае пост. Толькі дзе ягоны навагодні камуфляж? Яму не хапае белых вушак і "хвосьціка-пупачкай", і куды глядзеў той Дзед Мароз, які яго там паставіў?

[этот лучший из миров]
marilyne
wroblewska
ну вот, я не сказочная фея...Collapse )