alter ego

wroblewska


HEDONIST&Co

ILLUSION IS THE FIRST OF ALL PLEASURES


[цытата дня]
la chemise blanche
wroblewska
Сёньня нарадзілася цікавае выказваньне, якое пасьпяхова можна выкарыстоўваць у рознага кшталту дзелавых кантактах, для паразуменьня, так бы мовіць: "А ты якога бізнэса тут робіш?!"

гульні дарослых
Martini ExtraWet
wroblewska
Дзякуючы czy i яе шаноуным фрэндам скарысталася з такой вось забаукі fun.live1000.ru/
Спачатку было не вельмі, але настойливасьць перамагае усё
Вось якое хоку выдау мне нарэшце лічбавы свавольнік і паскуднік 

з думкаю што ўсё
задраў халацік аж на сьпіну.
дзіўная рэч.


Дзявочыя ночы. Ч. 1
la pupette
wroblewska
Трэба нечым адзначыць і сьвята працоўных, і першую майскую ноч.
Хіба што, аповедам пра майку...

Яна запаўняла пустыя графы акуратным роўненькім почыркам заўзятае харашысткі. Кругленькія літары туліліся адна да адной, уствалі  у стройныя радкі і раўняліся направа пад кутом у дваццаць градусаў. Ды й наогул яна ўся была як тая харашыстачка – чысьцюткая, бялюткая, зграбнюткая, крухмальны халацік, шапачка, хвосьцік чорных валасоў і сьветлыя-сьветлыя валошкавыя вочы.
Я стаяў перад ёю, васямнаццацігадовы бэйбус з глыбокім жыццёвым досьведам, накрэсьленым на костках правае рукі і пад чарапной каробкай, у нетрах страсянутых не так даўно мазгоў. Я быў пацыентам, яна – медсясторю траўматалагічнага аддзяленьня, новай медсястрою, бо месяц таму яе тут не было.  Чытаць далей...Collapse )
Паводле: Браты Капранавы. "Кобзар 2000".

Дзявочыя ночы. Ч. 2
la soeur
wroblewska
− Прачнуўся? – Мызкумам стаяў каля майго ложка і шчэрыў усе свае крывыя зубы.
– Ну ты здароў спаць! Будзілі цябе, будзілі – вячэру праспаў.
− Казак. Калі сьпіць, то ня есьць, – філасофскі заўважыў  Футбаліст.
Мызкумам паказаў рукой на маю тумбачку:
– Вось мы тут табе булачку ўзялі са сталоўкі. Хоць нешта пажаваць.
Я сеў на ложку. Тумбачку сапраўды вянчала талерка з глінянай булачкай зьверху. Акрамя булачкі, нашу палату ўпрыгожваў яшчэ адзін манумент – на Жорыным ложку ўладкаваўся чарнявы шныр, а перад ім стаяў вялікі кубак са ўсунутым ў яго кіпяцільнікам. Кубак параваў, напаўняючы памяшканьне непараўнальнымі пахамі.
− Чыфіру хочаш? – спытаў Жора, што сядзеў з другога боку ад кубка.
Я быў згодны на ўсё.  Чытаць далей...Collapse )
Паводле: Браты Капранавы. Кобзар 2000.

Дзявочыя ночы. Ч. 3
blondie
wroblewska
− Прачнуўся?
Яе твар схіліўся нада мной, у вачах гарэў агеньчык цікавасьці, менавіта цікавасьці, а не каханьня, спачуваньня ці нечага падобнага.
− Як учарашняя аперацыя?
− Нармальна.
Чытаць далей...Collapse )
Паводле: Браты Карпанавы. Кобзар 2000

Wieczny pokój ich duszom
alter ego
wroblewska
Tags:

спакуса
Martini ExtraWet
wroblewska
Вясна ідзе, вядома, але ці не змяніць мне кропку G на 3G?
Можа, колькасьць прадугледжвае адпаведную якасьць?

[мысли вдруг]
blondie
wroblewska
Я - гений! Я заметил очевидное. И понял самое простое.

Вясновы настрой
alter ego
wroblewska
таксама няблага...Collapse )

[мысли вдруг]
blondie
wroblewska
Говорят: "Если бьет, значит любит"
Вопрос: "Значит, если не любил бы - убил?"

?

Log in

No account? Create an account