alter ego

wroblewska


HEDONIST&Co

ILLUSION IS THE FIRST OF ALL PLEASURES


Previous Entry Share Next Entry
Гегелю 240!
marilyne
wroblewska


А ці не выпіць нам сёньня за Георга Вільгельма нашага Фрыдрыха?
240-годдзе адзначаем у гэты дзень.
Ён, вядома, апошні класік у філасофіі, вяршыня філасофіі духа, без яго не было б еўрапейскай філасофіі, ды што там філасофіі, ідэі Еўропы не было б.
Апроч ўсяго, ён быў вельмі прывабны мужчына. За што я, асабіста, і падымаю келіх!



  • 1
Таццяна, ты аказалася самай адданай каханаму класіку!
А мы тут усе забыліся. І ніхто сёння не выпіў за Фрыдрыхавіча!!!
Ганьба. Пайду хоць кавы звару, бо гарэлкі "Абсалют" няма, а чысты спірт скончыўся - бо што яшчэ піць за такога філосафа як не гэтыя Абсалютныя напоі? :-)

Можна і кавы, хоць сам юбіляр паважаў менавіта гарэліцу.
Але кава таксама можа лічыцца Абсалютным напоем, дзякуючы водару, колеру і смаку. Абсалютная прыемнасьць!

Згода. Ды яшчэ і дыялектычным напэўна: супрацьлеглыя субстанцыі - абсалютна празрыстая вада і цёмны сухі парашок пры пэўнай колькасці (меры) даюць у выніку новую якасць - абсалютна непаўторны і ні з чым непараўнальны напой!

Так, варты самога аўтара законаў развіцьця!

Выпіць за Гегеля гогаля-могаля )))

Каб быў паэтам-весялуном, дык склаў бы верш ))) А так, думаю трэба будзе яшчэ раз ці два памаляваць партрэт, каб дааформіўся )

Прыўкрасная ідэя!

  • 1
?

Log in