Напярэдадні Ночы Памерлых можна разняволіцца і "пашаліць". Пекныя вядзьмаркі Пані W. ўзяліся за геданістычныя практыкі.
Вітайце!

( яшчэ дзяўчаты )

Ганна-Марыя Плюм глядзіць у люстра і бачыць Ганну-Марыю Плюм з абвіслымі грудзямі, выпнутымі рэбрамі, сухую кастлявую пачвару, што вылезла з ванны. Магла і не вылезаць. Магла б застацца там жыць, прыкідваючыся русалачкай. Аднак няма перад кім прыкідвацца, бо Ганна-Марыя Плюм жыве адна, і адзіныя жывыя стварэньні ў хаце – сем звар’яцелых катоў.
Ганна-Марыя Плюм паказвае язык Ганне-Марыі Плюм і ў роспачы, схапіўшы стульчык, разбівае сваё адлюстраваньне. Люстра разбіваецца ў друз, і цяпер сотні Ганн-Марый Плюм зыркаюць на яе з падлогі.
Калі яна зьяўляецца ў пакоі, каты сядзяць на канапе і мружаць ад сонца вочы.
У куточку дрэмле Фатэль – яе першы каханак. Яна кахалася з кожнай з чатырох ягоных ножак. Цяпер гэты Фатэль нагадвае руіны ад сэксуальнага злоўжываньня. Ганна-Марыя гладзіць яго па сьпінцы:
- Нічога, мой любы… Я аддам яшчэ цябе адрамантаваць, і мы зажывем… Памятаеш, якія гэта былі часы… Я была маладая і неразважлівая, а ты – такі шалёны-шалёны…
Фатэль сумна ўсьміхаецца і зноў занураецца ў сваю паточаную шашалем дромку.
Каты на зьмену яе каханкаў глядзяць вельмі спакойна. Бо іхняя роля ў жыцьці Ганны надта прымітыўная. Каты ёй замяняюць туалетную паперу. Сем катоў на сем дзён тыдня. Вельмі зручна. Па выкарыстаньні чарговага ката, Ганна шпурляе яго ў карыта з хларыраванай вадой, кот з несамавітым віскам прымае ванну і зьнікае пад шафай, дзе, пачуўшы пах хлоркі, усе прусакі разбягаюцца па шчылінах, праклінаючы свой горкі лёс.
Ганна-Марыя перакахалася ўжо з усімі рэчамі ў хаце. Некаторыя зь іх у экстазе ламаліся і згадвалі салодкія хвіліны на сьметніку. Ганну гэта хваляваля мала. Калі нейкая рэч набрыдала ёй, яна з лёгкасьцю забывалася на яе.
- Ах, курва! Яна разбіла маё жыцьцё. У мяне магла быць такая будучыня! – голасна ўздыхаў Дуршлаг.
- Чаго вы наракаеце? – зьдзіўляўся Кававы Млынок. – Вы ж хоць цэлы, а я… Паглядзіце на мяне, якую развалюху зрабіла з мяне гэтая распусьніца!
- Рэчы ў яе выклікаюць неўтаймаваную жарсьць, - прарыпеў стары Камод. – Гэта называецца “палавое вычварэньне”. Яна робіць з намі, што захоча, а мы пакорна трываем.
- Ды яна нас проста затэрарызавала, - сказаў Дуршлаг.
Раптам увамкнуўся тэлевізар:
- Міжнародны тэрарызм? Есьлі вас інцерасует этат вапрос, то я магу прачытаць цэлую лекцыю!
- На халеру нам міжнародны тэрарызм? – зьдзівіўся Камод. – Справа ідзе пра нашую хатнюю тэрарыстку, якая яшчэ, на шчасьце, на міжнародную арэну не выйшла.
- Тады я выключаюсь! – буркнуў тэлевізар і згас.
- Прыгадайце, як яна расправілася з нашым Пыласосам! – ажывіўся Маразільнік. – Паўтары гады гвалціла яго з дня ў дзень. Ні з адным са сваіх каханкаў яна так доўга не жыла. У хвіліны тых любошчаў у яе вочы на лоб вылазілі.
- Так-так, - згадзіўся Камод. – Пыласос паказаў сябе бравым хлопцам. Ён так вібраваў, сапеў і стагнаў, што здавалася, ён выцягвае зь яе ўсе сокі… А чым скончылася?
Скончылася тым, што Ганна-Марыя злавіла свайго каханка на ганебным учынку: Пыласос здраджваў ёй з Пральнай Машынай. Ганна-Марыя была ў роспачы. Як? Яе, каралеву ўсіх хатніх рэчаў, прамяняць на вось гэтую зачуханую Пралку?
- Ты! Ёлуп! – крычала яна. – На што пазарыўся?! Я ў ёй майткі мыю! А ты ў любоў гуляешся? Вось такая тавая ўдзячнасьць за маю дабрыню? Паўтары гады я гэтым пудзілам нават пылінкі не здьмула, шанавала яго, як роднага… Ну, пачакай, валацуга, я табе яшчэ пакажу!
Пасьля гэтага яна штодня прыбірала Пыласосам ўсю хату і, не вытрушваючы сьмецьця, замыкала ў шафу. Пральная Машына горка плакала:
- Хто я цяпер? Ні ўдава, ні дзеўка.
- Эх, прапаў казак! – кракнуў Камод. – Вось чым каханьне сканчаецца. Я заўжды казаў: баба да дабра не давядзе. Хто-хто, а вы пра гэта таксама ведаеце, - звярнуўся ён да Маразільніка.
- Шчэ б дык я ня ведаў!
Ганна-Марыя доўгі час прыглядалася да яго. Сваёй мужнай паставай і шырокімі плячыма Маразільнмк выклікаў ў яе павагу. А калі адной ночы прысьніла, што ён яе абдымае, зразумела – гэта каханьне. Штодня яна прыносіла кветкі і ставіла на Маразільнік. А той задавалена муркатаў.
- Чаму Вы такі халодны? – шаптала яна яму на вушка і пяшчотна гладзіла клямку.
Ганна-Марыя кіпела і выкіпала, а Маразільнік не адказваў узаемнасьцю. Гэта было нясцерпна. І яна не стрымалася. Аднаго вечара яна пачала распранацца перад ім. Круціла сьцёгнамі, трэсла грудзямі, што звісалі, як аладкі, а потым кінулася абдымаць яго і песьціць, у гарачцы намацваючы эрагенныя зоны.
Усе прысутныя рэчы непарушна застылі ў трывожным чаканьні: няўжо ён паддасцца яе пяшчотам, гэтай д’ябальскай спакусе? Няўжо не ўтрымаецца і падзе апошняя крэпасьць маральнасьці і цноты ў гэтай хаце?
Ганна-Марыя млела і заходзілася ад жарсьці, а Маразільнік фырчаў сабе без асаблівага запалу. І калі ў нейкі момант ёй здалося, што ён нарэшце ўзбудзіўся, апарат вымкнуўся і заціх.
Разьбітая і змучаная, яна паплялася ў пакой, каб усю ноч прараўсьці ў падушку, ёй нават хацелася скончыць жыцьцё самагубствам. Але так, каб у гэтым быў вінават Маразільнік. Хай яе заб’е токам, хай потым пакутуе…
Для рэчаў перамога Маразільніка стала сапраўдным сьвятамю У гэтую ноч яны зладзілі сапраўдны карнавал.
Тэлевізар паказваў цнатлівы фільм пра каханьне, створаны цнатлівымі мастакамі судыі імя А. Даўжэнкі. Пасьля агіднай распусты гэта ўспрымалася, як сьпеў райскай птушкі.
А потым яны танчылі і сьпявалі, пераапраналіся і дурэлі як маглі. Тэлевізар прыкідваўся Маразільнікам, а Дуршлаг паказваў тэлеперадачу, Унітаз аб’явіў, што будзе Чорным Морам, і стварыў шум прыбою. Не хапала толькі крыкаў кірляў. І Кававы Млынок даў рады з гэтым заданьнем як найлепш. Было ўражаньне, што ўсе яны адпачываюць недзе на Поўдні пад пальмамі. Камод узяў венік і засьпяваў італьянскую сэрэнаду. Прусакі павылазілі на падваконьне і дружна падпявалі. Молі лёталі і крычалі:
- Мы альбатросы! Мы альбатросы!
Ганна-Марыя зграбла аскепкі разбітага люстра і высыпала ў сьметнік. Азірнула са смуткам кухню – не засталося больш ніводнай рэчы, з якой бы яна не кахалася.
Парасон, мятла – усё гэта было, было… відэльцы і лыжкі – было, было… Яе позірк упаў на вялікі нож, добрых паўметры даўжынёй. Нож пабліскваў і нібы весела падміргваў, заахвочваючы яе да палкага каханьня. Рэчы таксама прыкіпелі вачыма да іх абодвух… Няўжо яны сыйдуцца? Няўжо такое магчыма?
Ганна-Марыя больш не валодала сабой, схапіла аберуч нож і аддалася яму з усім надмерам пачуцьцяў, так, як не аддавалася яшчэ нікому. Нож пранікаў у яе ўсё глыбей і глыбей, кроў забіла фантанам, і Ганна-Марыя закрычала ад задавальненья. Усе сямёра катоў паўскоквалі на стол і з вырачынымі вачыма сачылі за двубоем каханкаў. Нож любіў вострыя перажываньні і разцінаў усё, што траплялася яму на шляху. Кроў заліла падлогу. Згаладнелыя каты абселі лужыну і пачалі злізваць.
Зарыпела шафа, зь яе выпаўз Пыласос. Ён выманіў з ваннага пакою Пральную Машыну, і закаханая пара падкаціла да гаспадыні. У яе на вачах Пралка аддалася Пыласосу. Ганна-Марыя не магла гэтага стрываць. Яна дазволіла нажу ўвайсьці ў сябе па рукаятку, і апошняе, што вылавіў яе затуманены позірк, - гэта шчасьлівыя абдоймы Пыласоса і Пралкі.
“Якога ж монстра яны народзяць!” – падумала яна. І памерла.
Паводле: Винничук, Ю. Кров-Любов. // Юрій Винничук. Ги-Ги-и. Творы. – Львів: ЛА “Піраміда”, 2007. – 407с. – С. 126-129.
| ПрайдзіСвет - прайдзі тэст! |
![]() |
| Тэст на перакладчыцкую логіку |
| мой вынік – 19 з 20 |
| У вас сумяшчаюцца дзве несумяшчальнасці – логік і перакладчык! Заўжды захоўвайце баланс паміж гэтымі сутнасцямі. Поспехаў! |
| Прайдзі Тэст! |
![]() | You are viewing Log in Create a LiveJournal Account Learn more |